«За што загінулі нашы хлопцы?»: жыхары расейскага Лысагорска зладзілі бунт
40- 5.08.2024, 11:24
- 31,912
І звярнуліся да Пуціна.
Жыхары станіцы Лысагорская Стаўрапольскага краю РФ паскардзіліся на адсутнасць нават кроплі вады ў іх населеным пункце. З гэтай нагоды яны запісалі зварот да расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Як піша obozrevatel.com, адпаведнае відэа апублікаваў у Telegram блогер Дзяніс Казанскі. На кадрах бачна, што людзі сабраліся на фоне “алеі славы”, дзе размешчаны партрэты ліквідаваных ва Украіне акупантаў.
“За што яны змагаліся? У нас няма вады ў станіцы Лысагорскай, абсалютна, ні кроплі”, - звярнуліся расейцы да Пуціна.
Яны паскардзіліся, што не могуць нават купацца нармальна.
“Пра жывёл маўчым, жывёл увогуле знішчылі. Няма жывёл”, - распавялі мясцовыя жыхары і папрасілі зрабіць хаця б часовы вадавод.
"Усе грошы пайшлі на бамбаванне жанчын і дзяцей ва Украіне, таму на вадавод у іх станіцу ўжо не стае, выбачайце", - у адказ растлумачыў прычыну праблемы Казанскі.
Нагадаем, расейскія СМІ паведамілі, што расеійская Буратыя ўжо некалькі дзён запар пакутуе праз маштабную паводку. У сувязі з гэтым 3 жніўня там увялі рэжым надзвычайнай сітуацыі ва ўсёй рэспубліцы. Мясцовая пракуратура пачала праверку паводле факту прарыву дамбы на Ханхалойскім вадасховішчы. З затопленых зон эвакуавалі больш за 200 мясцовых жыхароў. Сур'ёзныя пашкоджанні атрымалі некалькі мастоў.