У Беларусі дзяўчынкам з 11 гадоў будуць рабіць новую прышчэпку
17- 9.07.2024, 12:37
- 9,732
І яшчэ адну вакцыну для шасцігадовых дзяцей.
Са студзеня 2025 года ў беларускі Нацыянальны каляндар прышчэпак будуць унесены змяненні. Дзяўчынак будуць прышчэпліваць ад інфекцыі, якая выклікаецца вірусам папіломы чалавека (ВПЧ-інфекцыя).
Прышчэпку будуць рабіць з 11 гадоў, каб сфармаваць абарону да пачатку палавога жыцця.
Акрамя таго, плануецца ўвесці вакцынацыю супраць пнеўмакокавай інфекцыі ўсіх дзяцей ва ўзросце да 1 года. Прышчэпку будуць рабіць тройчы - у 2, 4 і 12 месяцаў.
"Гэта агульнасусветная практыка кіравання эпідэмічным працэсам пнеўмакокавай інфекцыі і з'яўляецца актуальным для Рэспублікі Беларусь", адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
З'явіцца таксама яшчэ адна бустэрная вакцынацыя супраць коклюшу. Яе будуць рабіць дзецям ва ўзросце 6 год.