9 лiстапада 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку збіраюцца замяніць?

38
Лукашэнку збіраюцца замяніць?

Дыктатар і ягоная прапаганда паводзяць сябе дзіўна.

На думку аналітыка Сяргея Чалага, у пераемнікі Лукашэнку рыхтуюць Дзмітрыя Крутога, кіраўніка адміністрацыі дыктатара, а раней амбасадара Беларусі ў Расеі.

– Чаму менавіта ён? Звярніце ўвагу, як Лукашэнка апошнім часам размаўляе пра будучыню. Ён кажа, звяртаючыся да сваіх людзей: звыкайцеся, што вам давядзецца жыць без мяне і параўноўваць вам давядзецца з іншым чалавекам, – разважае Чалы ў праграме «Зварка-шоў» на DW.

– Ён гэта гаварыў і раней, але літаральна блізу месяца таму было вельмі добра відаць: ён паказаў на Крутога, і камера на яго перайшла. Лукашэнка ж і раней гаварыў пра тое, што ў прынцыпе яго можа замяніць хто заўгодна і паказваў на людзей у сваім атачэнні. На гэты раз ён сказаў канкрэтна фразу, што мы рыхтуем змену, а не тое, што любы можа замяніць. І ў гэты момант, калі ён прамаўляў фразу «і прыйдзе іншы чалавек», камера выхапіла Дзмітрыя Мікалаевіча Крутога.

А тыдзень таму, калі ён (Лукашэнка – С) наведваў ААТ «Парахонскае», перадавую гаспадарку ў Пінскай вобласці, стаяў побач з Пархомчыкам і кіраўніком гэтай гаспадаркі, тлумачыў, што мы ж павінны краіну ў парадак прывесці за пяць гадоў для таго, хто будзе пасля нас. І паварочваецца да Крутога, які стаіць побач. Вось, кажа, Дзмітрый Мікалаевіч, і разумелі, як дзейнічаць далей. Мне падаецца, што тут усё відавочна.

Больш за тое, беларуская тэлевізія ў Дзень настаўніка паказала сюжэт, нібыта прысвечаны беларускай мове, насамрэч ён быў фактычна жыццяпісам Дзмітрыя Крутога. Яму было прысвечаная больш як палова сюжэту.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках