Пугачова рэзка адрэагавала на ўдар расейцаў па дзіцячай лякарні ў Кіеве
22- 9.07.2024, 12:15
- 70,508
Расейская спявачка прадэманстравала сваю пазіцыю.
Расейская спявачка Ала Пугачова прысвяціла допіс у Instagram ракетнаму ўдару акупантаў па самай вялікай ва Украіне дзіцячай бальніцы «Ахматдзет».
«БОГ цярплівы, але ўсяму ёсць МЯЖА», – напісала яна ў Instagram, апублікаваўшы фота параненых у бальніцы дзіцяці і ягонай маці.
Ала Пугачова выступае супраць вайны ва Украіне, але даволі рэдка публічна выказвае сваю пазіцыю. Адзначым, што ў 2022 годзе яна пакінула РФ.