ЗША знайшлі яшчэ $2 мільярды на зброю для Украіны
5- 26.07.2024, 10:41
- 2,932
Пентагон выправіў памылку ў бухгалтарскіх разліках.
Міністэрства абароны ЗША у сваіх разліках боепрыпасаў, ракет і іншага абсталявання выявіла памылку. Пасля яе выпраўлення, Украіна зможа атрымаць дадатковыя $ 2 млрд дапамогі
Пра гэта паведамляе Reuters.
Выданне адзначае, што расплывістае вызначэнне кошту ў Законе аб замежнай дапамозе і адсутнасць канкрэтных указанняў аб ацэнцы прывялі да неадпаведнасці ў справаздачным кошце вайсковай дапамогі.
Аднак выпраўленая памылка дазволіць накіраваць Украіне дадатковую зброю на $2 млрд.