Чыноўнікі ігнаруюць указанні Лукашэнкі
11- 22.07.2024, 11:27
- 13,520

Падначаленыя перасталі баяцца дыктатара?
Толькі сёння, 22 ліпеня, праз тыдзень пасля ўрагану ў Гомельскай вобласці, мясцовыя ўлады поўнасцю аднавілі электразабеспячэнне.
Характэрна, што Лукашэнка патрабаваў ліквідаваць усе непаладкі да 19 ліпеня. Чыноўнікі выканалі яго даручэнне з вялікім спазненнем.
Адзначым, пасля ўрагану ў Гомельскай вобласці без святла засталіся Мазыр, Калінкавічы і шэраг іншых гарадоў вобласці.