Расейскія СМІ працягваюць штурхаць Лукашэнку
16- 22.07.2024, 10:23
- 17,860

І гавораць аб пераглядзе стасункаў з беларускім рэжымам.
Расейскія СМІ ўжо больш за тыдзень крытыкуюць беларускага дыктатара за адвод войскаў з-пад мяжы з Украінай.
Публіцыст Юры Голуб у інтэрв'ю «Царграду» заявіў, што «Лукашэнка працягвае марыць аб працягу менскага працэсу і падлабуньваецца да Захаду».
«Калі Пуцін не ведаў пра перамовы Менска і Кіева, дык дзеянні Лукашэнкі з'яўляюцца непрыязным крокам. Стасункі Беларусі і Расеі могуць змяніцца», - рэзюмуе Голуб.