Пад Менскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі
3- 20.07.2024, 17:03
- 7,362
Відэа з птушкай стала хітом сацсеткі.
У TikTok набірае прагляды відэа з купаннем бусла ў возеры. Ролік зняты недзе пад Менскам.
Спачатку бусел акунаўся ў ваду зусім побач з людзьмі, а потым сушыўся недалёка ад пляжа.
Відэа набрала ўжо больш за 85 тысяч праглядаў і больш за 200 каментароў.
@kerunak_ Што было далей, цікава? Стаўце “+” тады😉#беларускітыкток #цікавосткі #бусел #беларусьсейчас ♬ GOOD VIBES - Ellen Once Again