Менскае «Дынама» выйшла ў 2-і раўнд Лігі чэмпіёнаў
3- 16.07.2024, 21:08
- 5,700
Усё вызначыў гол з пенальці.
Менскае «Дынама» прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У суме двух матчаў на старце еўракубкавай кампаніі менскі клуб быў мацнейшы за ерэванскі «Пюнік». Паядынак закончыўся з лікам 1:0.
Тыдзень таму каманды разышліся безгалявым мірам.
У другім раўндзе спаборнікам «Дынама» будзе пераможца пары «Дынама» Батумі – «Лудагарэц». У першым матчы балгарскі клуб узяў верх з лікам 3:1.