Памёр знакаміты брамнік менскага «Дынама» Міхаіл Вяргеенка
3- 16.07.2024, 10:17
- 6,840
Яму было 74.
Міхаіл Вяргеенка пайшоў з жыцця ва ўзросце 75 гадоў, піша bel.football.
У складзе менскага "Дынама" Вергяенка станавіўся чэмпіёнам СССР. Таксама ён з'яўляецца сярэбраным прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-1972.
З 1991 да 1994 года ён быў галоўным трэнерам менскага «Дынама». Двойчы Вяргеенка кіраваў камандай Беларусі - з чэрвеня 1992 да траўня 1994 і лістапада 1996 да верасня 1999.
Адзначым, што ў АБФФ Вяргеенка працаваў тэхнічным дырэктарам і намеснікам старшыні. Таксама ён узначальваў камітэт у жаночым футболе і з'яўляўся чальцом выканкама АБФФ.