Мазырскі НПЗ спыніў працу
46- 15.07.2024, 17:18
- 82,886
«Ужываюцца сур'ёзныя захады».
У Мазыры і вобласці пасля ўрагану ўзніклі праблемы з электра- і водазабеспячэннем. Жыхары ўжо сталі ў доўгія чэргі па ваду, а чыноўнікі заклікаюць да цярпення.
«Насельніцтву давядзецца крыху пацярпець», – заявіў першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі.
Ён паведаміў, што «ўжытыя сур'ёзныя захады». У Мазырскі раён накіраваныя энэргетыкі з Гомеля і іншых рэгіёнаў Беларусі, а таксама спецыялісты МНС, ЖКГ і будаўнікі. Яны займаюцца аднаўленнем ліній электразабеспячэння.
Чыноўнік таксама падкрэсліў, што праблемы з электразабеспячэннем закранулі і буйныя прадпрыемствы, такія як Мазырскі НПЗ і «Мазырсоль».
«Як толькі асноўная сетка электразабеспячэння Мазыршчыны будзе адноўленая, прадпрыемствы адновяць сваю работу», - дадаў ён.