У Беларусі зарэгістравалі кубінскую вакцыну ад раку лёгкіх
7- 15.07.2024, 11:12
- 3,640
Медыкі ставяцца да яе скептычна.
Кубінская вакцына ад раку лёгкіх CimaVax атрымала медыцынскую рэгістрацыю ў Беларусі. Як піша zerkalo.io, пра гэта паведаміў у X міністр замежных спраў Кубы Бруна Радрыгес Парылья.
"Біятэхналагічны і фармацэўтычны сектар Кубы працягвае паказваць вялікія вынікі, нягледзячы на цяжкасці, выкліканыя ўзмацненнем жорсткасці санкцый ЗША", — дадаў Бруна Радрыгес Парылья.
Вакцына CimaVax распрацаваная кубінскім Цэнтрам малекулярнай імуналогіі. Цяпер яна даступная для продажу на Кубе, у Калумбіі, Перу і Парагваі.
Рэгістрацыяй CimaVax у Беларусі займалася дзяржаўнае прадпрыемства "Акадэмфарм".
Нягледзячы на добры профіль таксічнасці, медыкі мяркуюць, што няма ніякіх доказаў, якія паказваюць на перавагу ці эквівалентнасць гэтага метаду лячэння ў параўнанні з наяўнымі тэрапеўтычнымі магчымасцямі.