Беларусы не могуць патрапіць на прыём да медыкаў
9- 10.07.2024, 14:17
- 9,620
Талонаў няма тыднямі.
Як паведамляе «Флагшток», больш за ўсё праблем у жыхароў Гомельшчыны ўзнікае з запісам да зубных лекараў і лекараў-спецыялістаў. Прычым запісацца не могуць ні праз рэгістратуру, ні праз онлайн-запіс.
Са звестак крыніцы выдання, асабліва востра праблема стаіць у сельскай мясцовасці, дзе дадатковай перашкодай становіцца яшчэ і транспартная праблема.
Паведамляецца аб праблеме ў Рагачоўскай цэнтральнай лякарні, дзе на бліжэйшы тыдзень няма талонаў да неўролага, а таксама ў адной з мазырскіх паліклінік, дзе людзі з раніцы становяцца ў жывую чаргу, каб ухапіць талон да зубнога лекара.