29 чэрвеня 2024, Субота, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў заклікаў да «крэўнай помсты»

Кадыраў заклікаў да «крэўнай помсты»
Рамзан Кадыров

Кіраўнік Чачэніі прапанаваў забіваць усіх сваякоў, падазраваных у замаху на сілавікоў.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў на нарадзе з кіраўнікамі сілавых ведамстваў, праведзенай на фоне тэрактаў у Дагестане, заклікаў да крэўнай помсты, піша ASTRA.

«Калі падазраваны звязаны з шайтанамі - трэба пакараць увесь яго род. І той, хто замахваецца на брата-паліцыянта, павінен разумець, што па крэўнай помсце заб'ём усіх - бацьку, брата, дзядзьку. Я звяртаюся да чачэнскага народа - ведайце, чым займаюцца вашыя дзеці. Вы ўсе ведаеце сімптомы вахабізму, убачылі - адразу паведамляйце ўчастковаму. Лепш мы яго своечасова спынім, чым потым заб'ём цябе, твайго сына і твайго брата», - заявіў Кадыраў.

З яго слоў, «асаблівы ўпор неабходна зрабіць на супрацьдзеянне радыкальнай ідэалогіі, якая зыходзіць з еўрапейскіх краін».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках