29 чэрвеня 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі мільярдэр увёз з ЕЗ элітны самалёт за $110 мільёнаў

8
Расейскі мільярдэр увёз з ЕЗ элітны самалёт за $110 мільёнаў

У абыход санкцыяў.

Выданню The Moscow Times удалося ўстанавіць магчымага ўладальніка новага бізнэс-джэта Airbus A320neo, які трапіў у Расею насуперак санкцыям, якія забараняюць пастаўку замежнай авіятэхнікі.

Са звестак двух крыніц на рынку бізнэс-авіяцыі, уладальнікам самалёта коштам больш за $115 млн можа быць адзін з заснавальнікаў кампаніі «Кіеўская плошча» Зарах Іліеў. Ён знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікай Брытаніі.

Яго багацце амаль $3 млрд, гаворыцца на сайце Forbes. Прыбытак «Кіеўскай плошчы» (Іліеў валодаў паловай гэтага бізнэсу) ад арэнды ў 2023 годзе – $1,76 млрд.

Іліеў купіў свой самалёт на замену старому Airbus A318CJ, кажа адна з крыніц. Другі пацвярджае, што ўладальнік звязаны з групай «Кіеўская плошча».

Гэты борт Airbus Corporate Jets выпусціла з завода ў канцы 2019 года пад серыйным нумарам 8774. У студзені 2020-га ён пераляцеў у Базэль для абсталявання vip-інтэр'ерам і афарбоўкі – на гэта сышоў цэлы год.

Самалёт купляўся праз зарэгістраваную ў Сан-Марына кампанію з адрасам на Мальце і атрымаў нумар T7-HHH. Улетку 2022-га Airbus ACJ320neo змяніў прапіску на азербайджанскую і атрымаў іншы нумар – 4K-5555. Затым ён атрымаў таджыкскі нумар EY-565 і 14 чэрвеня змяніў прапіску на расейскую і нумар на RA-73889.

Airbus A320neo стаў першым бізнэс-джэтам ACJ з сямейства NEO у Расеі. Ён уяўляе сабой палепшаную версію самалётаў сямейства Airbus A320. Лайнер можа пераадольваць адлегласць 11,1 тыс. кіламетраў з 25 пасажырамі на борце, знаходзячыся ў паветры да 13 гадзін. Ва ўсім свеце налічваецца ўсяго дзесяць такіх бізнэс-джэтаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках