29 чэрвеня 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старыя беларускія рублі зноў у хаду?

1
Старыя беларускія рублі зноў у хаду?

У Нямеччыне ім знайшлі незвычайнае ўжыванне.

У Нямеччыне зарэгістраваны яшчэ адзін выпадак махлярства з выкарыстаннем беларускіх банкнот, якія выйшлі з ужытку. Пра яго расказала паліцыя горада Услар зямлі Ніжняя Саксонія, піша сайт «Беларусь і свет».

Інцыдэнт адбыўся ў суботу 15 чэрвеня ў прамежку ад 20.10 да 20.40 на шашы L 554 паміж населенымі пунктамі Ферліхаузен і Офензен.

Двое невядомых на падставе экстранай сітуацыі спынілі машыну з 27-гадовым кіроўцам з горада Бамберг і абмянялі яму купюру ў 500 рублёў на меншую суму ў еўрах.

Са слоў пацярпелага, транспартным сродкам злачынцы быў аўтамабіль Audi цёмнага колеру.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць сведкаў, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, што датычыцца справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках