30 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Расея рызыкуе страціць прыбытак ад урану

Newsweek: Расея рызыкуе страціць прыбытак ад урану

Нягледзячы на скачок коштаў.

Кошты ўрану імкліва растуць на фоне імкнення ўрадаў дасягнуць кліматычных мэт, тады як новыя санкцыі ЗША супраць найбуйнейшага вытворцы - Расеі - могуць падштурхнуць Паўночную Амерыку да вытворчасці большай колькасці жыццёва важнага паліва для атамных электрастанцый, піша Newsweek.

Адзначаецца, што адміністрацыя Джо Байдэна ўнесла расейскі ўран у санкцыйны спіс, падвысіўшы стаўкі для ЗША, каб запоўніць прабел пасля дзесяцігоддзяў спаду ўнутранай вытворчасці гэтага тавару.

Генеральны дырэктар канадскай кампаніі NexGen Energy Лі Кюрыер, якая здабывае карысныя выкапні ў Саскачаване, заявіў, што ЗША павінны пазбавіцца залежнасці ад Расеі ў здабычы карысных выкапняў: «Для таго, каб ЗША сапраўды адмовіліся ад расейскага ўрану, яны павінны мець доступ да бяспечных, хаўрусніцкіх крыніц у ЗША і за іх межамі», - сказаў ён.

Так, спотавая цана фунта ўрану 20 чэрвеня складала $85,70, што, хоць і ніжэй за $106, якіх яна дасягнула ў студзені, але ўсё яшчэ амаль утрая перавышае $30 за фунт, якія яна давала ў студзені 2021 года. За апошнія пяць гадоў кошты ўрану выраслі на 233%, што больш чым удвая перавышае рост коштаў срэбра (99%) і больш чым утрая – золата (75%).

Джон Чампалья, генеральны дырэктар кампаніі Sprott Asset Management, якая кіруе найбуйнейшым у свеце фондам фізічнага ўрану, мяркуе, што існы кошт урана з'яўляецца добрым для інвестара ў кампанію, якая спрабуе перазапусціць раней існую вытворчасць: «На нашу думку, гэта недастатковая цана, каб стымуляваць новую вытворчасць з нуля. Мы думаем, што кошты ўрану павінны быць у межах 120-150 даляраў, каб сапраўды стымуляваць гэта... Такім чынам, мы маем прэцэдэнты, калі кошт урану можа відавочна падвоіцца з сённяшняга дня, і мы не здзівімся, калі гэта адбудзецца», - дадаў Чампалья.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках