ЗША ўвялі санкцыі супраць кіраўніцтва «Лабараторыі Касперскага»
6- 21.06.2024, 20:17
- 5,338

Пад абмежаванні патрапілі 12 чалавек.
ЗША ўключылі ў санкцыйны спіс топ-мэнэджараў расейскага распрацоўніка праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага», паведамляе амерыканская Управа кантролю за замежнымі актывамі.
Пад абмежаванні патрапілі 12 чалавек:
выканальны дырэктар кампаніі Андрэй Ціханаў,
дырэктарка працы з персаналам Марына Аляксеева,
дырэктар даследаванняў і распрацоўкі Антон Іваноў,
намеснік гендырэктара ў стратэгіі і эканоміцы Данііл Баршчоў,
дырэктар ў юрыдычных пытаннях Ігар Чакуноў,
дырэктар развіцця бізнэсу Андрэй Яфрэмаў,
выканальны віцэ-прэзідэнт спажывецкага бізнэсу Міхаіл Гербер,
кіроўная дырэктарка ў Расеі і краінах СНД Ганна Кулашова,
выканальны віцэ-прэзідэнт карпаратыўнага бізнэсу Кірыл Астрахань,
кіраўнік дэпартамента карпаратыўных камунікацый Дзяніс Зенкін,
віцэ-прэзідэнт, дырэктар дэпартамента перспектыўных тэхналогій Андрэй Духвалаў,
дырэктар развіцця KasperskyOS Андрэй Сувораў.
Напярэдадні Мінгандлю ЗША забараніла продаж і выкарыстанне антывіруснага ПЗ «Лабараторыі Касперскага». Ва ўстанове адзначылі, што кампанія мае цесныя сувязі з урадам Расеі і яе дзейнасць уяўляе пагрозу для бяспекі ЗША і яе грамадзянаў.
Вашынгтон мяркуе, што «Лабараторыя Касперскага» можа красці канфідэнцыйную інфармацыю з амерыканскіх кампутараў, усталёўваць шкоднаснае ПА або хаваць крытычныя абнаўленні, гаварыла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.