«Ніхто не любіць няўдачнікаў. Пуцін саступае»
1- 17.06.2024, 14:07
- 7,260
Заходнія эксперты і СМІ ацанілі вынікі саміту міру.
Нягледзячы на ўсе намаганні Масквы мінімізаваць значэнне саміту міру ў Швэйцарыі - 78 краін, многія з якіх былі прадстаўленыя на вышэйшым узроўні, падпісалі ўчора выніковую рэзалюцыю, дзе проста назвалі тое, што адбываецца, вайной РФ супраць Украіны, якая «працягвае выклікаць маштабныя пакуты людзей і разбурэнні, а таксама ствараць рызыкі і крызісы з глабальнымі наступствамі для свету». Яны запатрабавалі спыніць ядзерны шантаж і вярнуць на радзіму дэпартаваных украінскіх дзяцей, піша Telegram-канал «Можем объяснить».
Рэзалюцыю падпісалі нават сябры Масквы ў Еўропе, якія выступалі супраць дапамогі Украіне - Сербія, Вугоршчына і Славаччына, а таксама ўмоўна «нейтральная» Турцыя.
«Ніхто не любіць няўдачнікаў. Пуцін саступае ва Украіне. Яго валютныя рэзервы растаюць, энэргетычная зброя нейтралізаваная, ён усё больш ізаляваны», - сказаў «МО» аўстрыйскі эканаміст і былы генеральны сакратар Саюза малых і сярэдніх прадпрыемстваў Еўрапейскай народнай партыі Гюнтэр Фелінгер.
Вось галоўнае з каментароў заходніх СМІ да вынікаў саміту:
CNBS: «80 краін на швэйцарскай канферэнцыі пагадзіліся, што тэрытарыяльная цэласнасць Украіны павінна быць асновай усякага міру».
CNN: «Гэтак высокі ўзровень наведвальнасці паказвае адно. Свет глыбока занепакоены вайной, справакаванай агрэсіяй Расеі».
BBC: «Умовы Пуціна аб спыненні агню былі названыя абразлівымі для здаровага сэнсу». Прэм'ерка Італіі Джорджыя Мелоні на канферэнцыі заявіла, што Пуцін фактычна мяркуе, што Украіна «павінна сысці з Украіны».
AP: «Абсалютная большасць удзельнікаў пагадзіліся з канчатковай версіяй дакумента, што паказвае, што дэмакратыя дасягальная».
«Украіна зрабіла стаўку на вялікую колькасць удзельнікаў саміту і атрымала поспех, - паказвае палітолаг Іван Прэабражэнскі. — Адзінства Еўропы, падкрэсленае на саміце, поспех удвая».