22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пачне выдаваць кваліфікацыйныя карты кіроўцам фур з Беларусі

1
Літва пачне выдаваць кваліфікацыйныя карты кіроўцам фур з Беларусі

Ужо з 1 ліпеня.

Літоўскае дзяржпрадпрыемства Regitra з 1 ліпеня пачне прапаноўваць новую паслугу - выдачу кваліфікацыйных карт кіроўцам з трэціх краін, занятым у камерцыйных пасажырскіх або грузавых перавозках на велікагрузных аўтамабілях. Пра гэта паведаміла Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Linava.

У новых кваліфікацыйных картках будзе ўказаны код 95, які пацвярджае, што чалавек прайшоў навучанне і мае неабходную кваліфікацыю.

Як тлумачаць у асацыяцыі Linava, уладальнікі кваліфікацыйных карт з кодам 95 будуць праходзіць курс перападрыхтоўкі раз на 5 гадоў. Каб атрымаць кваліфікацыйную карту, кіроўцы павінны прайсці прафесійнае навучанне ў Літве і пацвердзіць гэта дакументальна.

Да цяперашняга часу Regitra арганізавала асобны канал для прадстаўнікоў кампаній, якія жадаюць зарэгістраваць сваіх супрацоўнікаў.

Каб кіроўцу атрымаць кваліфікацыйную карту, неабходна прадставіць такія дакументы:

- дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт ці раўназначны дакумент, прызначаны для паездкі ў замежную дзяржаву і прызнаны ў Літве);

- сапраўднае пасведчанне кіроўцы, выдадзенае ў замежнай дзяржаве;

сапраўднае міжнароднае пасведчанне кіроўцы, калі нацыянальнае пасведчанне кіроўцы не адпавядае Жэнеўскай або Венскай канвенцыям.

У аддзяленнях Regitra абавязкова прапануюць сфатаграфавацца і дацт узор свайго подпісу.

Зацверджаны кошт кваліфікацыйнай карткі кіроўцы - 17,33 еўра. Атрымаць кваліфікацыйную картку можна будзе як у аддзяленні Regitra, так і на пошце. Акрамя таго, прадугледжана магчымасць дастаўкі па адрасе кліента.

Устаноўлена, што максімальная квота на прыцягненне работнікаў з трэціх краін на каляндарны год не будзе перавышаць 1,4 адсотка колькасці пастаяннага насельніцтва Літвы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках