22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія першай з краін NАТО будзе інвеставаць у вытворчасць зброі ва Украіне

1
Данія першай з краін NАТО будзе інвеставаць у вытворчасць зброі ва Украіне

Падпісаны мемарандум.

Данія будзе інвеставаць у вытворчасць украінскай зброі. Гэта першая краіна NАТО, якая зробіць інвестыцыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Украіны ў Telegram.

У рамках 23 пасяджэння Кантактнай групы ў абароне Украіны ў фармаце «Рамштайн» міністр абароны Украіны Рустэм Умераў правёў сустрэчы з міністрам абароны Даніі Траэльсам Лундам Паўльсенам і міністрам абароны Нідэрландаў Кайсай Алангрэн.

Данія і Украіна падпісалі мемарандум аб закупцы ўзбраення і тэхнікі ва ўкраінскіх вытворцаў.

"Гэта вялікі крок, бо Данія стала першай замежнай краінай NАТО, якая будзе інвеставаць свае сродкі ў вытворчасць узбраення на тэрыторыі Украіны", - заявіў Умераў.

Таксама Нідэрланды ўзгаднілі намеры супрацоўніцтва паміж Украінай і Нідэрландамі для падтрымкі ўкраінскага абаронна-прамысловага комплексу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках