22 кастрычнiка 2024, aўторак, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кітайцы не змаглі знайсці ні замоўленай у Расеі медзі, ні завод

5
Bloomberg: Кітайцы не змаглі знайсці ні замоўленай у Расеі медзі, ні завод

Замест КНР груз прыбыў у Грэцыю, а замест металу быў граніт.

Кітайскі кангламерат Wuchan Zhongda Group, які займаецца ў тым ліку міжнародным гандлем, пачаў расследаванне з-за знікнення буйной партыі медзі, набытай у Расеі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Са звестак агенцтва, кангламерат купіў 2 тысячы тон рафінаванай медзі ў расейскай Рэгіянальнай металургічнай кампаніі ў канцы мінулага года, тавар павінен быў быць прададзены мясцоваму гандляру для наступнай дастаўкі ў Кітай. Аднак у выніку груз прыбыў у Турцыю і на практыцы быў значна больш танным гранітам, распавялі крыніцы.

Wuchan Zhongda Group пачаў расследаванне інцыдэнту і накіраваў сваіх супрацоўнікаў у Расею, аднак па прыбыцці тыя "нават не змаглі вызначыць, дзе знаходзіцца плавільны завод". Ці была ўкладзеная ўгода на біржы або наўпрост, Bloomberg не ўдакладняе.

Агенцтва нагадвае, што міжнародны рынак у гандлі металамі неаднаразова быў замяшаным у скандалах, звязаных з махлярствам. Як раней пісаў Bloomberg, пакупнікі і прадаўцы каляровых металаў, такіх як медзь, алюміній і нікель, звычайна выкарыстоўваюць дакументы, вядомыя як складскія квітанцыі, каб даказаць фізічную наяўнасць тавару. Гэтыя квітанцыі часта маркіруюцца "галаграмамі і сакрэтнымі кодамі" доўгага спісу эмітэнтаў і з'яўляюцца асновай банкаўскіх крэдытаў, забяспечаных металам у якасці закладу. Тым не менш такія квітанцыі можна падрабіць, і, са звестак агенцтва, ашуканцы ўсё часцей звяртаюцца да гэтай схемы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках