Зяленскі правёў перамовы з Орбанам
3- 8.05.2024, 18:49
- 10,696
Размова была працяглай.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў працяглую і прадметную размову з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам. Пра гэта ўкраінскі лідар паведаміў у сацсетцы Х у сераду, 8 траўня.
«Запрасіў яго на Саміт міру. Нам важная пазіцыя Вугоршчыны, калі гаворка ідзе аб набліжэнні міру і агульнай рэгіянальнай бяспекі», - напісаў ён.
Зяленскі падкрэсліў зацікаўленасць Украіны ў добрасуседскіх стасунках з Вугоршчынай і развіцці супрацоўніцтва ў гандлі, энэргетыцы і лагістыцы.
«Узгаднілі далейшыя крокі для ўрэгулявання ўсяго спектра двухбаковых пытанняў на ўзаемавыгадных умовах. Абмеркавалі еўрапейскую інтэграцыю Украіны. Перакананы, што хуткае ўступленне Украіны ў ЕЗ пойдзе на карысць абедзвюм нашым дзяржавам», - дадаў прэзідэнт.
Таксама Зяленскі правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ.
«Абмеркавалі далейшае абароннае супрацоўніцтва, а таксама будучы Саміт міру ў Швэйцарыі. Прэм'ер-міністр пацвердзіў свой удзел у мерапрыемстве», - адзначыў Зяленскі.