19 траўня 2024, Нядзеля, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі мост ужо «ўсё»?: УСУ заінтрыгавалі заявай

8
Крымскі мост ужо «ўсё»?: УСУ заінтрыгавалі заявай

В России занервничали.

У Расеі занерваваліся.

Расейскія захопнікі зараз не выкарыстоўваюць незаконна збудаваны Керчанскі мост для лагістыкі ў поўным аб'ёме. Пераправа можа не вытрымаць вялікай нагрузкі пасля папярэдніх украінскіх удараў па ёй.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Эспрэса" сказаў начальнік Цэнтра стратэгічных камунікацый Сіл абароны Поўдня Дзмітрый Плецянчук. Паводле ягоных слоў, расейцы пераймаюцца на гэты конт.

“Часам іх суполкі таксама пацвярджаюць гэтую інфармацыю. Ужо была не адна афіцыйная заява ад СБУ, што пасля ўдалай аперацыі СБУ і ВМС, у выніку чаго быў нанесены ўдар па апоры Крымскага моста, далейшая эксплуатацыя чыгункі ў поўным аб'ёме фактычна немагчымая”, - адзначыў Плецянчук.

Ён сказаў, што вораг сапраўды зменшыў выкарыстанне Крымскага моста, аднак гэта не перашкаджае яму перакідваць па ім асабовы склад грузавікамі ці некаторыя ўзоры ўзбраення.

“Да прыкладу, прычапная артылерыя можа праехаць або аператыўна-тактычны ракетны комплекс тыпу "Іскандэр" таксама можа праехаць па мосце. Але эшалоны з браняванай тэхнікай там назіраліся вельмі даўно”, - дадаў Плецянчук.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках