Ва Украіне з'явіцца новы род войскаў
4- 7.05.2024, 19:40
- 2,678
Кабмін Украіны падтрымаў стварэнне Сілаў беспілотных сістэмаў.
Кабінет міністраў Украіны падтрымаў праект указа прэзідэнта пра стварэнне асобнага роду войскаў ва УСУ – Сілаў беспілотных сістэмаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Facebook-старонку Умерава.
«Сілы беспілотных сістэмаў – гэта сучасная і неабходная ідэя для эфектыўнага выкарыстання нашага баявога патэнцыялу і тэхналагічнай перавагі над ворагам на ўсіх узроўнях – стратэгічным, аператыўным і тактычным – з дапамогай беспілотных сістэмаў у паветры, на сушы і на моры. Для рэалізацыі гэтай ініцыятывы Міністэрства абароны падрыхтуе і ўнясе на пасяджэнне ўраду адпаведны праект закона Украіны», – напісаў Умераў.
Паводле словаў Умерава, стварэнне сілаў беспілотных сістэмаў будзе спрыяць узмацненню абароназдольнасці ўкраінскіх вайскоўцаў на фронце.
Раней Зяленскі даручыў Кабінету міністраў і Генштабу распрацаваць пытанне стварэння ў структуры УСУ Сілаў беспілотных сістэмаў як асобнага роду сілаў.
«Паводле вынікаў прапрацоўкі ўнесці адпаведныя прапановы на разгляд Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны», – гаворыцца ва ўказе прэзідэнта Украіны.