УСУ ўдарылі па калоне танкаў РФ
4- 7.05.2024, 18:52
- 17,418
Відэа.
Сухапутныя войскі Украіны атакавалі калону танкаў РФ, якая наступала. Пра гэта 7 траўня паведаміла прэс-служба Сухапутных войскаў, апублікаваўшы відэа.
На кадрах паказаная праца Асобнай прэзідэнцкай брыгады імя гетмана Багдана Хмяльніцкага.
«Адпрацоўка дронаў па калоне варожых танкаў, якія ідуць у наступ», – гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўкраінскія байцы знішчылі расейскі Санцапёк. Удар па расейскай цяжкай агнямётнай сістэме ТГС-1А у Бахмуце нанеслі воіны Signum.