Ці можа ўласнік кватэры наведваць жыхароў без папярэджання?
14- 7.05.2024, 16:50
- 10,930
Растлумачыла юрыстка.
«Ці можа арэндадаўца без папярэджання прыходзіць у кватэру, якую мы ў яго арэндуем?», - з такім пытаннем жыхарка Воршы звярнулася да «АіФ».
«Не, без папярэджання ўласнік не мае права прыходзіць у кватэру, бо паводле дамовы найму жылога памяшкання кватэра перадаецца ў арэнду наймальніку, - тлумачыць юрыстка Вікторыя Мажэйка. - Адпаведна, тут дастасавальныя і нормы Канстытуцыі аб недатыкальнасці жылля: паводле арт. 29 без законнай падставы ніхто не мае права ўвайсці ў жыллё і іншае законнае валоданне грамадзяніна супраць яго волі.
Калі ж уласнік наведвае арандаваную вамі кватэру без вашага ведама, звернецеся ў міліцыю. У той жа час уласнік кватэры мае права патрабаваць ад наймальніка забяспечыць доступ у жылое памяшканне, але візіт павінен быць узгоднены.