19 траўня 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ накіруе 90% даходаў ад замарожаных актываў РФ на вайсковыя патрэбы Украіны

3
ЕЗ накіруе 90% даходаў ад замарожаных актываў РФ на вайсковыя патрэбы Украіны

Пагадненне дасягнутае.

Краіны Еўразвязу ўзгаднілі перадачу 90 адсоткаў даходаў ад замарожаных расейскіх актываў на абаронныя мэты Украіны, паведаміў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе аб "значнай суме, якая складае некалькі мільярдаў на год". Пры гэтым Украіна не будзе абавязаная закупляць на гэтыя сродкі зброю менавіта ў Еўропе.

Шольц дадаў, што пагадненне знаходзіцца на фінальнай стадыі. Кансэнсус дазволіць ужо летам дадаць 3 млрд еўраў да абавязанняў Еўразвязу перад Украінай сумай 16 млрд, казаў камісар ЕЗ у эканоміцы Паола Джэнтылоні.

Раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль прапанаваў краінам Еўразвязу выкарыстоўваць 90% даходаў ад расейскіх актываў для закупкі зброі і набояў у мэтах падтрымкі Кіева, а 10% перадаць у бюджэт ЕЗ, каб інвеставаць ва ўкраінскую вайсковую прамысловасць.

Агулам з лютага 2022 года краіны G7 замарозілі блтізу 300 млрд еўраў валютных рэзерваў Цэнтрабанка РФ, з якіх прыкладна 208 млрд знаходзяцца ў Еўразвязе, у асноўным у бэльгійскім дэпазітарыі Euroclear. У 2023 годзе яны прынеслі яму 4,330000000 еўраў прыбытку. А па выніках першага квартала 2024-га - 1,566 млрд еўраў. Сродкі выводзяцца на спецыяльны рахунак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках