19 траўня 2024, Нядзеля, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перагрэў» луканомікі павялічваецца

«Перагрэў» луканомікі павялічваецца

Запазычанасць беларусаў перад банкамі расце.

У штотыднёвым аглядзе аналітыкі Еўразійскага банка развіцця зважаюць на павелічэнне запазычанасці па крэдытах. Запазычанасць беларусаў расце як па спажывецкіх крэдытах, гэтак і па банкаўскіх пазыках на будаўніцтва і набыццё нерухомасці, паведамляе «Белсат».

Запазычанасць па крэдытах у сакавіку 2024 года вырасла на 0,7% год да года (г/г). Тэмпы гэтага росту значна ўзраслі: у лютым склалі 0,5% г/г.

Запазычанасць фізічных асоб у сакавіку павялічылася на 1,9% месяц да месяца (м/м) пасля 1,4% м/м у лютым.

Грунтуючыся на звестках Нацбанку Рэспублікі Беларусь, аналітыкі Еўразійскага банка праінфармавалі, што паскарэнне росту крэдытнага партфеля адзначаецца як па частцы спажывецкага (2,9% м/м у сакавіку ў параўнанні з 2,1% м/м лютым), так па частцы іпатэчнага крэдытавання (1,4% м/м у параўнанні з 1% м/м адпаведна).

«Прырост крэдытнага партфеля юрыдычным асобам склаў 0,2% м/м, захаваўшыся на ўзроўні папярэдняга месяца», – сказана ў макраэканамічным аглядзе ЕАБР.

На думку эканамістаў, паскарэнне крэдытавання насельніцтва і рост заробкаў, якія захоўваюцца, працягнуць падтрымліваць высокія тэмпы павелічэння спажывецкага попыту, тым самым павялічваючы «перагрэў» беларускай эканомікі.

У беларускай эканоміцы грошай стала больш

Нацыянальны банк у чарговым статыстычным бюлетэні прывёў звесткі аб тым, што шырокая грашовая маса (ШГМ) з пачатку года вырасла амаль на Br1 млрд.

Гэта паказчык, які сумуе аб'ём гатоўкі ў абароце, безнаяўных і тэрміновых укладаў фізічных і юрыдычных асоб у нацыянальнай і іншых валютах, а таксама ўкладанняў у каштоўных металах або камянях, кошту каштоўных папер, за выключэннем акцый.

Адзначым, што, паводле інфармацыі рэгулятара, летась сума грошай у эканоміцы краіны таксама павялічвалася, прычым з вялікай хуткасцю.

Калі на пачатак 2023 года ШДМ складала Br61,239 млрд, то да канца года яна павялічылася на 23,6%, дасягнуўшы рэкорднага паказчыка Br75,668 млрд.

Рэшткі на рахунках (перакладных дэпазітах) з пачатку года істотна зменшыліся (з Br15, 029 млрд да Br13, 441 млрд - на 10,6%), але асноўнае падзенне прыпала на юрасобы. Аб'ёмы рублёвых дэпазітаў растуць з пачатку года як у кампаній, так і ў фізічных асоб.

Паводле інфармацыі Нацбанку, на пачатак 2023 года валютныя дэпазіты насельніцтва краіны складалі $4,718 млрд. Да пачатку 2024 года яны скараціліся да $4,595 млрд, а за I квартал гэтага года - да $4,471 млрд. Гэта чарговы антырэкорд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках