Удар па катэры РФ у Крыме: спадарожнік паказаў пашкоджанні пірса
3- 6.05.2024, 17:40
- 12,110
Апублікаваныя здымкі.
Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны пашкодзіла хуткасны катэр расейскіх захопнікаў у часова акупаваным Крыме. Для нападу быў ужыты марскі робат Magura V5.
Спадарожнік Planet Labs зрабіў фота пашкоджання пірса, дзе стаяў расейскі катэр. Іх у сетцы апублікаваў праект «Схемы».
- «Схемы» ўстанавілі дакладную лакацыю і публікуюць здымкі Planet Labs, на якіх бачнае месца трапляння і пашкоджаны ў выніку гэтага пірс, да якога быў прышвартаваны расейскі катэр», - гаворыцца ў публікацыі.