19 траўня 2024, Нядзеля, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія «дызелі» страцілі здольнасць перасоўвацца самастойна

4
Гомельскія «дызелі» страцілі здольнасць перасоўвацца самастойна

Прычына - у расейскіх устаноўках.

Дзіўную карціну сталі назіраць жыхары Гомельскай вобласці апошнім часам: цягнікі рэгіянальных дызель-цягнікоў цягнуць па маршруце дадатковыя лакаматывы. Гэта значыць, сваім ходам "дызелі" перасоўвацца ўжо не могуць.

Чаму? Разбіраўся “Флагшток”.

Размова ідзе аб дызель-цягніках розных мадыфікацый серый ДР1 вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода. Гэты дызель-цягнік серыі ДР1Б, распрацаванай спецыяльна паводле замовы Беларускай чыгункі. Першыя такія дызель-цягнікі паступілі ў дэпо "Гомель" у 2006 годзе і першапачаткова абслугоўвалі маршрут з абласнога цэнтра да Менска.

Таксама дызель-цягнікі ДР1Б працавалі на прыгарадных і транспамежных маршрутах (Гомель - Чарнігаў, Гомель - Шчорсы, Гомель - Бранск), а затым сталі курсаваць па маршруце Гомель - Калінкавічы - Гомель.

Адзін з такіх дызель-цягнікоў імянны - ДР1Б-505 атрымаў імя "Алена Чухнюк", быў прыпісаны да лакаматыўнага дэпо "Гомель" і вызначаны для курсавання па маршруце Гомель - Магілёў і на іншых кірунках.

Менавіта яго, у тым ліку, і знялі разам з дапаможным лакаматывам - свежае фота датавана 3 траўня 2024 года. Характэрна, што літаральна ў красавіку гэты дызель-цягнік праходзіў капрамонт на лакаматыўным дэпо Ліда. Аднак і пасля гэтага рухацца сваім ходам ён не можа.

Са звестак журналістаў, прычына - у няспраўных дызельных устаноўках вытворчасці расейскага прадпрыемства "Звязда", якімі былі абсталяваны вагоны, вырабленыя на рыжскім заводзе.

«Акрамя высокай ступені зносу дызель-цягнікоў (асобныя цягнікі эксплуатуюцца звыш 40 гадоў), цяпер дадалася масавая праблема з няспраўнымі дызельнымі ўстаноўкамі вытворчасці ПАТ "Звязда". Вялікая колькасць рыжскіх дызель-цягнікоў ДР1А і ДР1Б ужо не могуць самастойна рухацца па маршрутах і маюць патрэбу ў выкарыстанні дапаможнага лакаматыва”, - пракаментавала крыніца журналістаў.

Дакладная прычына праблемы з заменай рухавікоў невядомая. Крыніца выказала меркаванне, што БЧ не можа закупіць новыя дызельныя ўстаноўкі ў пецярбуржскага прадпрыемства, бо яно моцна падняло на іх кошты і вырабляе ў абмежаванай колькасці.

На канчатковай станцыі цеплавоз даводзіцца перачапляць да «галавы» цягніка. У розных выпадках дызель-цягнікі цягнуць па маршруце магістральным ці манеўровым цеплавозам, адпавядедныя фота рэгулярна з'яўляюцца ў пабліку “Беларуская чыгунка | БЧ”.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках