19 траўня 2024, Нядзеля, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Украіны: Войскі NАТО дапамаглі б адціснуць расейцаў

9
Прэм'ер-міністр Украіны: Войскі NАТО дапамаглі б адціснуць расейцаў
ДЗЯНІС ШМЫГАЛЬ
ФОТА: FACEBOOK

Шмыгаль пракаментаваў заяву Макрона.

Заходнія войскі ва Украіне дапамаглі б адкінуць расейскае акупацыйнае войска, заявіў у інтэрв'ю канадскаму выданню CBC News украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.

Такім чынам ён пракаментаваў заяву прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб гіпатэтычным уводзе войскаў ва Украіну, калі захопнікі змогуць прарваць фронт. Са слоў прэм'ера, “падмацаванне, безумоўна, дапамагло б адціснуць расейцаў”.

У той жа час Шмыгаль зазначыў, што пакуль Украіна просіць сваіх партнёраў і саюзнікаў толькі аб выдачы неабходнай вайсковай тэхнікі, каб абараніцца ад расейскай агрэсіі.

"Калі прыйдзе час, мы будзем вельмі ўдзячныя, і мы будзем радыя", - дадаў ён аб гіпатэтычнай адпраўцы войскаў NАТО ва Украіну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках