19 траўня 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі дзяржаў надумалі праігнараваць пуцінскі парад на 9 траўня

34
Кіраўнікі дзяржаў надумалі праігнараваць пуцінскі парад на 9 траўня

Ці прыедзе Лукашэнка?

На парад Перамогі ў Маскву пагадзіліся прыехаць кіраўнікі толькі чатырох краін.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў «Ведомостям», што Крэмль 6 траўня "дасць усю інфармацыю пра замежных гасцей". Афіцыйна пацверджаны тры візіты ў Расею на 8-9 траўня.

Аб магчымым візіце чатырох замежных лідараў паведамілі крыніцы дзяржагенцтваў на ўмовах ананімнасці.

Сярод тых, чый прыезд пацверджаны ТАСС у адпаведных пасольствах, — прэзідэнты Гвінеі-Бісаў Умару Сісоку Эмбала і Лаоса Тхонглун Сісуліт. Дыпламатычная крыніца ТАСС гаворыць аб чаканні прыезду прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля.

Акрамя гэтага плануецца ўдзел ва ўрачыстасцях прэзідэнтаў Таджыкістана Эмамалі Рахмона (аб гэтым паведамляла агенцтва "РИА Новости" са спасылкай на крыніцу) і Казахстана Касым-Жамарта Такаева (аб гэтым пасол рэспублікі паведаміў ТАСС). Ён можа застацца на мерапрыемства ў Маскве з 8 траўня , калі адбудзецца саміт ЕАЭС (Таджыкістан не ўдзельнічае ў аб'яднанні).

У адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава паведамілі, што ягоны візіт у Маскву таксама запланаваны (краіна-чалец ЕАЭС). Дэталі там не выдавалі. Не выключаны візіт прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна і Лукашэнкі, які дакладна будзе ўдзельнічаць у саміце ЕАЭС. Ці застанецца ён на святкаванне Дня Перамогі, невядома.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках