18 траўня 2024, Субота, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вугоршчыне тысячы чалавек патрабавалі адстаўкі Орбана

7
У Вугоршчыне тысячы чалавек патрабавалі адстаўкі Орбана

Дэманстрацыя адбылася ў месце, якое з'яўляецца бастыёнам падтрымкі партыі Фідэс.

У вугорскім горадзе Дэбрэцэне ў нядзелю, 5 траўня, тысячы чалавек сабраліся на антыўрадавы пратэст, паведамляе Bloomberg.

Паведамляецца, што акцыя пратэсту была арганізаваная партыяй Павага і свабода (TISZA) Петэра Мадзяра.

Адзначаецца, што дэманстрацыя была менш шматлікай, чым масавы мітынг у Будапэшце, але яна адбылася ў горадзе, які з'яўляецца бастыёнам падтрымкі партыі Фідэс Віктара Орбана, што кіруе тут з 1998 года.

Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў рэйтынг TISZA за некалькі тыдняў вырас практычна з нуля да 25%. Хоць гэты паказчык на 20 пунктаў ніжэйшы за рэйтынг Фідэса, партыя Мадзяра значна выпярэджвае іншыя апазіцыйныя палітычныя сілы.

Нагадаем, пратэсты ў Вугоршчыне пачаліся пасля "злітага" аўдыё аб карупцыі. На апублікаваным Мадзярам аўдыёзапісе чуваць, як экс-міністарка юстыцыі краіны Юдыт Варга падрабязна расказвала пра спробу памочнікаў кіраўніка кабінета Віктара Орбана выключыць пэўныя фрагменты з дакументаў справы аб хабарніцтве.

Абвінавачанні з'явіліся ў палітычна адчувальны для Орбана час — напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент у чэрвені, а таксама пасля скандалу з сэксуальнымі дамаганнямі, які прывёў да адстаўкі дзвюх палітычных хаўрусніц Орбана — былой прэзідэнткі Каталін Новак і Юдыт Варгі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках