Танк УСУ разбіў калону бранятэхнікі РФ пад Ураджайным
6- 4.05.2024, 14:30
- 25,116
Штурм быў спынены адным стрэлам.
У раёне вёскі Ураджайнае Данецкай вобласці байцы 58-й брыгады УСУ адным стрэлам з танка спынілі варожы штурм. На пазіцыі УСУ набліжаліся тры адзінкі браняванай тэхнікі ворага.
Відэа бою выклалі ў тэлеграм-канале 58-й асобнай мотапяхотнай брыгады УСУ імя гетмана Івана Выгоўскага.
На абнародаваных кадрах відаць, як у кірунку пазіцый Сілаў абароны набліжаецца калона варожай тэхнікі. Яе заўважылі ўкраінскія абаронцы і бронекалону ўжо сустракае ўкраінскі танк.
Танкісты дакладным стрэлам – прамым трапляннем улучылі ў танк у галаве калоны. Пасля гэтага акупанты раздумаліся наступаць, а дзве БМП ззаду расейскага танка пачалі ўцякаць.
«Наш танчык адважна сустрэў 3 варожыя адзінкі тэхнікі ў выглядзе 1 танка і 2 БМП з пяхотай. Пасля знішчэння на атамы варожага танка, які ішоў першым, іншыя 2 БМП падаліся на ўцёкі», – расказалі пра бой байцы брыгады.