У Навагрудку выпаў моцны град
- 31.05.2024, 21:40
- 8,286
Памер уражвае
У пятніцу, 31 траўня, у Навагрудку выпаў моцны град. Ён, нібы снег, накрыў некаторыя вуліцы, паведамляе тэлеграм-канал «Новае жыццё».
Град у Навагрудку, 31 траўня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Новае жыццё».
Памер граду ўражвае. Пішуць, што часам ягоны дыяметр даходзіў да сантыметра. Мяркуючы з фота, градзіны падалі з такой сілай, што пашкодзілі лісце некаторых дрэваў. А яшчэ стыхія прагнала жыхароў з мясцовых вуліцаў.