Нідэрланды дазволілі Украіне выкарыстоўваць F-16 над тэрыторыяй РФ
6- 31.05.2024, 20:39
- 4,020
Украінскі народ мае права на самаабарону.
Нідэрланды не будуць пярэчыць супраць будучага выкарыстання Украінай знішчальнікаў F-16 над тэрыторыяй Расеі як сродкаў самаабароны.
Пра гэта заявіла міністарка замежных справаў Нідэрландаў Ханке Бруінс Слот, паведамляе a target="_blank" href=https://www.radiosvoboda.org/a/news-f-16-niderlandy/32973609.html>«Радыё Свабода».
Яна прыбыла на другі дзень нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў NATO ў Празе.
«Калі вы маеце права на самаабарону, няма межаў для ўжывання зброі... Гэта агульны прынцып», – падкрэсліла Слот.
Бруінс Слот адзначыла, што выкарыстанне заходніх самалётаў над тэрыторыяй Расеі дае Украіне артыкул 51 Статута ААН, у якім гаворыцца пра права на самаабарону.
Цяпер адбываецца трэніроўка ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16, а таксама наземнага тэхнічнага персаналу.
Чакаецца, што першыя F-16 могуць прыбыць ва Украіну ўлетку сёлета.