Рада нацбяспекі ЗША: УСУ могуць выкарыстоўваць нашу зброю не толькі для абароны Харкава
11- 31.05.2024, 19:26
- 12,136
Важная заява.
ЗША дазволілі Украіне біць па тэрыторыі краіны-агрэсаркі Расеі не толькі для абароны Харкава ад расейскіх нападаў, але і для абароны іншых украінскіх рэгіёнаў.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Рада нацбяспекі ЗША Майкл Карпэнтэр у каментары «Голасу Амерыкі».
На пытанне журналісткі, ці тычыцца дазвол на ўдары па РФ не толькі абароны Харкава, але і іншых рэгіёнаў - як Сумская вобласць, Карпентэр даў сцвярджальны адказ.
“Гэта распаўсюджваецца на тое, каб украінцы маглі бараніцца. Так - праз мяжу супраць нападаў РФ, якія адтуль паступаюць”, - падкрэсліў амерыканскі чыноўнік.