Лукашысты выкідваюць на вецер бюджэтныя грошы
4- 31.05.2024, 14:05
- 9,906
Аб тым, што адбываецца ў Гомельскай вобласці.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Леў:
- Пасля Менска і Менскай вобласці да Гомельшчыны дабраліся вучэнні МНС. Кіравалі імі «губернатар» вобласці Крупко і намеснік міністра МНС Худалееў. У іх удзельнічалі дзясяткі арганізацый і тысячы людзей.
Ад інтэрнэта і міжнароднай сувязі былі адключаныя бюджэтныя арганізацыі. Крупко патлумачыў неабходнасць вучэнняў «пагрозай з боку Украіны і NATO».
Замест адмовы ад падтрымкі злачынных пуцінскіх авантур і нармалізацыі стасункаў з суседзямі лукашысты выкідваюць на вецер бюджэтныя грошы.