Лукашэнка паехаў на матацыкле і парушыў ПДР
40- 31.05.2024, 11:59
- 29,520
Неадэкватны дыктатар катаў шпіца.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 30 мая апублікавала фота, на якім ён і яго прыяцель-бізнэсовец Сяргей Цяцерын едуць па прасёлачнай дарозе на матацыкле і скутары. На каленях Лукашэнкі размясціўся шпіц Умка. Заканчвае працэсію пазадарожнік аховы.
Інтэрнэт-карыстальнікі сапраўды разгледзелі фота і звярнулі ўвагу, што Лукашэнка парушыў як мінімум адно правіла дарожнага руху - на матацыкле ён ехаў без шалома. Ягоны прыяцель таксама надумаў праігнараваць правілы.
Нагадаем, пункт 9.5 кіраўніка 3 ПДР абавязвае кіроўцу «быць у зашпіленым моташаломе і не перавозіць пасажыраў без зашпіленага моташалома». За парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць - штраф сумай да 1 базавай адзінкі.