«Нептун» і не толькі: Генштаб УСУ раскрыў дэталі ўдару па нафтавым тэрмінале ў порце «Каўказ»
2- 31.05.2024, 11:55
- 8,472
Знішчаная была яшчэ адна важная цэль.
Уночы 31 траўня Сілы абароны знішчылі нафтавыя тэрміналы ў Краснадарскім краі РФ, таксама з ладу была выведзеная паромная пераправа порта «Каўказ». Дакладна па цэлях на тэрыторыі РФ адпрацавала ўдарная групоўкі сіл і сродкаў Ваенна-Марскіх сіл УС Украіны ў супрацоўніцтве з іншымі складнікамі Сіл абароны.
Для знішчэння цэляў былі ўжытыя берагавы комплекс «Нептун» і ўдарныя дроны. Пра гэта заявілі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны.
Адзін з пашкоджаных нафтавых тэрміналаў размешчаны ў порце "Каўказ".
“Ударная група групоўкі сіл і сродкаў Ваенна-Марскіх сіл “С Украіны знішчыла паромную пераправу і нафтавы тэрмінал порта “Каўказ”, што ў Краснадарскім краі РФ. Гэта адбылося ў пачатку дня 31 траўня - на наступную ноч пасля таго, як Сілы абароны Украіны дакладнымі ўдарамі вывелі з ладу паромы Керчанскай паромнай пераправы на тэрыторыі акупаванага ўкраінскага Крыму, якія курсавалі ў порт “Каўказ” і выкарыстоўваліся для вайсковай лагістыкі агрэсара”, - гаворыцца у паведамленні.
У Генштабе дадалі, што ўдар па нафтавым тэрмінале ў раёне порта "Каўказ" быў нанесены некалькімі ракетамі ўкраінскай вытворчасці з берагавога ракетнага комплексу "Нептун".
“Вынікі аб'ектыўнага кантролю пацвярджаюць выбухі ў месцах прыцэльвання. Дакладнасць знішчэння цэляў даразведваецца. Комплексная аперацыя была праведзеная ў каардынацыі з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны”, - расказалі ў Генштабе.
Таксама ўдарныя БПЛА Сіл абароны знішчылі яшчэ адзін нафтатэрмінал на тэрыторыі Краснадарскага краю.
"Сучасная" і "эфектыўная" расейская супрацьпаветраная абарона зноў была нямоглая супраць нашых ракет і беспілотных сістэм і не змагла абараніць важныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для лагістыкі і забеспячэння войска РФ", – рэзюмавалі ў Генштабе.