Чатыры гады таму арыштавалі беларускага лідара Мікалая Статкевіча
7- 31.05.2024, 10:52
- 8,828
Ужо 15 месяцаў пра яго няма ніякіх звестак.
Аднаго з лідараў беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га года, за два месяцы да «выбараў».
Праз 1,5 гады, у снежні 2021 гады, яго асудзілі на 14 гадоў калоніі строгага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, і ўжо 15 месяцаў, з лютага 2023 года, пра яго няма ніякіх звестак.
Адміністрацыяй калоніі Мікола Статкевіч летась неаднаразова выносіла дысцыплінарныя спагнанні, акрамя таго на яго сабраны матэрыял для распачынання ў дачыненні да яго крымінальнай справы паводле арт. 411 КК Беларусі («злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»).
Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.