У Крыме затоплены трэці карабель РФ - лоцманскі катар «Мара»
22- 30.05.2024, 11:49
- 13,556
Судна пайшло на дно ў выніку ракетнай атакі каля Керчы.
Расейскі лоцманскі катар “Мара” затануў у выніку ракетнай атакі на часова акупаваны Крым уночы 30 траўня.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
«Сёння ўначы, 30 траўня, на Керчанскай паромнай пераправе аскепкі збітай ракеты пашкодзілі лоцманскі катар “Мара”, - гаворыцца ў паведамленні.
Так, са звестак крыніц ASTRA у экстраных службах акупаванай паўвыспы, катар пацярпеў катастрофу і затануў. Пры гэтым сцвярджаецца, што нібыта чальцы экіпажа паспелі пакінуць судна і не пацярпелі.
Што вядома пра “Мару”
28 кастрычніка 2021 года Азова-Чарнаморскі басейнавы філіял "Росморпорт" набыў лоцманскі катар "Мара". Катар праекта 1459 выраблены ў 1985 годзе на Ленінградскім ССЗ "Пела" і стаў сёмым лоцманскім суднам філіяла.
Паводле адкрытых звестак, катар “Мара” - сталёвае аднапалубнае судна з выступам у носе, аднаяруснай рулявой рубкай і з кармавым размяшчэннем дызельных рухавікоў.
Лоцманскія катары гэтага праекту можна эксплуатаваць у зімовых умовах з таўшчынёй лёду не больш за 30 см.
Знішчэнне катараў “Тунец”
Украінскія спецслужбы ўвесь час праводзяць спецаперацыі на тэрыторыі часова акупаванага Крыма.
Уночы на 30 траўня, ГУВ знішчылі два расейскія катары тыпу “Тунец”. Падчас атакі РФ 32 разы паднімала ў неба баявую авіяцыю - шэсць самалётаў і два гелікаптэры.
Падчас нападу ГУВ выкарыстоўвала марскія дроны Magura V5.