Польшча падтрымала права Украіны біць па тэрыторыі РФ заходняй зброяй
7- 29.05.2024, 11:12
- 2,332
Абмежаванняў быць не павінна.
Украіна павінна мець права выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па цэлях у Расеі.
Аб гэтым заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык, паведамляе РolskieRadio24.
З ягоных слоў, абмежаванняў быць не павінна.
«Расея сёння робіць, што хоча, а Украіну неяк абмяжоўваюць нейкія краіны, гэтаму трэба пакласці канец. Польская пазіцыя зразумелая, Украіна павінна мець магчымасць ваяваць тэхнікай, якую яна атрымлівае, Польшча ў гэтым пытанні не пярэчыць», - сказаў ён, прызнаўшы, што нямногія краіны маюць такую пазіцыю.
У апошнія некалькі тыдняў вядзецца актыўная дыскусія ў пытанні дазволу Украіне выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па вайсковых аб'ектах, размешчаных у Расеі.
Паводле апошніх звестак, краіны Еўрапейскага Звязу пачалі дазваляць Украіне наносіць удары па расейскай тэрыторыі. Напрыклад, кіраўнік замежнапалітычнай жыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль заклікаў краіны ЕЗ ухваліць удары Украіны заходняй зброяй па Расеі.