На ўездзе ў Пружаны ўсталявалі скульптуру зубра
2- 24.05.2024, 20:00
- 4,694

Фотафакт.
На ўездзе ў Пружаны ўсталявалі скульптуру зубра. Як пішуць «Раённыя буднi», зрабіў яе майстар з аграгарадка Лінова Аляксандр Кійко.
Зубр у Пружанах з'явіўся зусім не выпадкова. Хутка ў горадзе пройдзе рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль «Вытокi». Мясцовае кіраўніцтва такім чынам хоча здзівіць гасцей.
Скульптура зробленая з металічнага дроту дыяметрам 5,5 мм. Вышыня зубра – 2,6 м.

Аляксандр Кійко захапіўся гэтай справай не так даўно. Раней вырабляў у асноўным казачных персанажаў для афармлення свайго падворка. Але планы ў майстра грандыёзныя. Не выключана, што хутка Пружаны ўпрыгожаць і іншыя незвычайныя скульптуры.