Лукашэнка пагражае ЗША
44- 24.05.2024, 18:30
- 31,072

Дыктатар абвінаваціў Вашынгтон у катастрофе верталёта з прэзідэнтам Ірана.
Аляксандр Лукашэнка ўспаў на ЗША праз смерць прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі.
«Як чалавек, а не як прэзідэнт, скажу, што агідная, агідная пазіцыя ЗША прывяла да гэтага. Я маю на ўвазе найперш санкцыі. Гэтыя нягоднікі не мелі права ўводзіць санкцыі супраць суднаў, супраць самалётаў, верталётаў, на якіх перавозяць людзей», - заявіў ён на прэс-канферэнцыі.
«Яны ж забаранілі яго абслугоўваць (верталёт Раісі - заўв.) сваім кампаніям. Таму ў гэтым іх віна ў тым ліку», - сказаў узурпатар.
Таксама дыктатар прыстрашыў адказам Вашынгтону.
«Прыйдзе час, яны (ЗША - заўв.) за гэта адкажуць. Адкажуць спаўна. Яны там за акіянам не схаваюцца», - заявіў Лукашэнка.
Як паведамляў Charter97.org, пасол Ірана ў Беларусі Алірэза Санеі назваў прычынай катастролфы верталёта кліматычныя ўмовы.