УСУ разбілі пад Часавым Ярам калону з 10 бронемашын РФ
2- 24.05.2024, 10:10
- 6,232

Кадры магутнага механізаванага штурму паказалі на відэа.
Украінскія падраздзяленні адбілі спробу штурму Часавага Яра ў Данецкай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, фрагменты паспяховага супрацьстаяння ўкраінскіх ваяроў акупантам апублікаваныя ў сацсетках.
«Часаў Яр, Данецкая вобласць. Кадры адбіцця спробы магутнага механізаванага штурму ўкраінскіх пазіцый расейскімі акупантамі. Падраздзяленні УСУ знішчылі больш за 10 адзінак варожай тэхнікі, а ваяры баявой брыгады Нацыянальнай паліцыі «Ярасць» ліквідавалі блізу паўсотні расейскіх штурмавікоў», - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.