Пяскоў адрэагаваў на затрыманне намесніка Герасімава
2- 23.05.2024, 12:47
- 11,694
Журналісты папрасілі ўдакладніць адзін нюанс.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў на просьбу СМІ пракаментаваў чарговае затрыманне ў Мінабароны Расеі - пад арышт паводле падазрэння ў атрыманні хабару 22 траўня адпраўлены намеснік начальніка Генштаба РФ Вадзім Шамарын.
Журналісты папрасілі ўдакладніць, ці можна назваць тое, што адбываецца ў ваенным ведамстве, «чысткай».
Спікер Крамля падкрэсліў, што барацьба з карупцыяй - гэта паслядоўная праца. «Гэта не кампанія, гэта складнік дзейнасці праваахоўных органаў», - заявіў ён, адзначыўшы, што не можа агучыць канкрэтныя дэталі, якія тычацца гэтай працы.
«Ні пра якую кампанейшчыну гаворка не ідзе», – паўтарыў Пяскоў. З яго слоў, барацьба з карупцыяй ідзе не толькі ў Мінабароны – яна працягваецца ва ўсіх ведамствах і на ўсіх узроўнях – няхай гэта будзе федэральны, рэгіянальны або муніцыпальны.