УСУ дронамі і Javelin разбілі расейскую калону на чале з «танкам-будкай»
6- 16.05.2024, 11:08
- 8,524
Бітву пад Андрэеўкай паказалі на відэа.
Украінскія ваяры адбілі штурм войска РФ на Бахмуцкім кірунку фронту, у раёне вёскі Андрэеўка. Па варожай бранятэхніцы з экіпажамі абаронцы адпрацавалі дронамі і супрацьтанкавым ракетным комплексам Javelin.
Паспяховую працу правялі байцы з шэрагаў 93-й асобнай механізаванай брыгады "Халодны Яр". Кадры, якімі яны падзяліліся, апублікаваў Telegram-канал аналітычнага рэсурса DeepState.
Адзначаецца, што бой адбыўся ў раёне паўднёва-ўсходней Андрэеўкі. Там расейскія сілы пайшлі ў штурм шасцю адзінкамі тэхнікі.
На кадрах можна заўважыць, што акупанты спрабавалі абараніць сваю тэхніку, напрыклад, чарговым разам пусціўшы ў атаку "танк-будку", абабіты металічнымі пласцінамі.
Аднак такія маніпуляцыі не дапамаглі ворагу ўхіліцца ад украінскага агню. Байцы 93-й АМБр сустрэлі расейскую калону з ПТРК Javelin і FPV-дронамі. Дзякуючы дакладным ударам халоднаяраўцы адбілі атаку.