21 траўня 2024, aўторак, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонны акупант расплакаўся, даведаўшыся пра перспектывы пасля абмену

5
Палонны акупант расплакаўся, даведаўшыся пра перспектывы пасля абмену

Дэмабілізацыя такім як ён у РФ не свеціць.

У сацсетках з'явілася відэа з палонным расейскім вайскоўцам, які не змог схаваць свайго расчаравання, даведаўшыся аб рэальнай рызыцы зноў апынуцца на вайне ў выпадку абмену.

Падчас інтэрв'ю з украінскім журналістам Дзмітрыем Карпенкам акупант усвядоміў, што нават вярнуўшыся дадому, прабудзе ён там зусім нядоўга, бо ніякая дэмабілізацыя такім, як ён, у РФ не свеціць.

Пры гэтым такі несуцяшальны далягляд настолькі засмуціў расейца, што ён проста не змог стрымаць слёз.

- Я дадому траплю?

- Не. Калі цябе абмяняюць, ты пойдзеш зноў на вайну. Дадому ты не пападаеш. Ручкі-ножкі ёсць. Ты ж ведаеш, як гэта ў вас працуе? Табе ж іншыя расказалі...

- Я лепш у турму пайду.

- Ну, у турму ты пойдзеш, потым з турмы пойдзеш у штурмавікі, - растлумачыў Карпенка засмучанаму захопніку, маючы на ўвазе сумна вядомыя падраздзяленні «шторм», якія мінабароны РФ фармуе з расейскіх зняволеных.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках